Інсталяцыя “Выкідыш”
Апісанне і Характарыстыкі
Інсталяцыя “Выкідыш”
Палатно 100х100, аргаліт, акрыл, алей, фатаграфія, цвікі, гадзіннік, выпіска з радзільнага дома, 2022
Выкідыш – гэта адзінокі, разбуральны знутры досвед, пра які ў грамадстве прынята замоўчваць. Для жанчыны выкідыш на кожным тэрміне выношвання з’яўляецца сапраўдным горам, стратай і перажываецца як усякая іншая смерць. Амаль усе жанчыны пасля выкідышу вінавацяць сябе ў тым, што здарылася і знаходзяцца ў дэпрэсіі, застаючыся сам-насам са сваім горам. Так як у грамадстве выкідыш не прызнаецца паўнацэннай стратай, найчасцей родныя супакойваюць жанчыну, зняцэньваючы яе пакуты, ад чаго яшчэ балючай. Пачуццё віны, якое жанчына трымае ў сабе, можа пераследаваць яе ўсё жыццё. Большасць жанчын, якія перажылі страту дзіцяці ў выніку выкідышу не атрымліваюць належнай увагі і падтрымкі. Калі мы будзем дзяліцца сваімі пачуццямі з тымі, хто можа нас падтрымаць, то разам перагаруем і пазбавімся ад пачуцця віны, якое нас пераследуе.
Інсталяцыя ўдзельніца выставы: “Вопыт, які не перадаць”, Студыя АНЛО, Гродна, Беларусь, 2022













