Пра мастачку

Маніфест мастачкі

“Я нарадзілася, жыву і працую ў Беларусі. Cтвараю абстрактныя работы пераважна алеем на палатне, аргаліце і ў інсталяцыях. Кожны мой твор служыць тэрапеўтычнай практыкай у адносінах з навакольным светам. Праца для мяне – гэта інтуітыўны выраз унутранага стану. Нягледзячы на часам змрочныя адценні, я шукаю ў сваіх карцінах баланс паміж крушэннем надзей і духоўным абнаўленнем.

Разглядаючы мае абстрактныя работы, я запрашаю гледача даследваць глыбіні ўласнай інтуіцыі і вызваліць свой розум ад абмежаванняў грамадства. Кожнае ўспрыманне ўнікальна, таму мае работы адкрыты для інтэрпрэтацыі.”

Біяграфія

Лора Паўлава нарадзілася ў 1979 годзе ў в.Отар, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці, Беларусь. У 2001 скончыла Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт.

З 2009 па 2018 гады працавала над уласным брэндам у сферы дызайну – Valenki Lora Pavlova.

Свой творчы шлях у выяўленчым мастацтве пачала ў 38 гадоў. У 2018 годзе Лора пагрузілася ў свет абстрактнага жывапісу алеем і з таго часу актыўна прымае ўдзел ў выставах як у Беларусі, так і за мяжой. У 2021 годзе адбылася яе асабістая выстава “Спалучэнне” у Мінскім Палацы Мастацтва.

З 2022 года Лора прымае наведвальнікаў у сваёй вясковай майстэрні – “Галерэі Лепей”, дзе працуе, курыруе выставы і творчыя імпрэзы.

У 2025 годзе пад Мінскам з’явіўся стрыт-арт праект “Акварыум” з пастаяннай выставай яе карцін, даступнай для ўсіх жадаючых кругласутачна.

Работы Лоры Паўлавай знаходзяца ў прыватных калекцыях па ўсяму свету і ў музейных калекцыях Беларусі.

Музейныя калекцыі

“Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў Рэспублікі Беларусь”, Мінск, Беларусь

“Музей Марка Шагала ў Віцебску. Арт-цэнтр Марка Шагала”, Віцебск, Беларусь

“Музей-прастора Хаіма Суціна”, Смілавічы, Беларусь

Выставачная дзейнасць

З 2017 года Лора Паўлава актыўна прымае ўдзел у выставах як унутры Беларусі так і за мяжой. У раздзеле “ВЫСТАВЫ” можна падрабязна азнаёміцца з пералікам асабістых і групавых выстаў з удзелам мастачкі

Удзел у арт рэзідэнцыях

Арт рэзідэнцыя "Майстэрня 1 + 1=1. Сучасныя мастацкія практыкі: ад калажу да акцыянізму", аўтарская праграма мастакоў Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай, Германія, Берлін, студзень-сакавік 2026

Адукацыя

1996-2001
Дыплом па спецыяльнасці таваравед. Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт
2000-2001
Дыплом па перакваліфікацыі па спецыяльнасці Эканаміст. Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт
2012
Інстытут Сучасных Ведаў імя Шырокага. Факультэт дызайна.
2018-2019
Народная студыя мастацтва Рышарда Мая

Публікацыі ў СМІ

Онлайн платформа Onliner.by, раздзел нерухомасць, 6 лютага 2026, артыкул “У Калодзішчах з’явілася “нешта”. Навошта беларус паставіў на сваім участку “Акварыум”.

Онлайн платформа Pristalica.by, Навіны Мінскага раёна, раздзел грамадства, 23 сакавіка 2025, артыкул “Каладзішчанец стварыў незвычайную галерэю ў аграгарадку. Яе канцэпцыя вас здзівіць”.

Часопіс “Belavia. OnAir”, нумар 4 (155), Красавік 2023, артыкул ” Мы не планавалі ніякай галерэі. Мы толькі хацелі выкінуць смецце і трохі падлатаць хату”, с. 118-124. Наклад 3000 асобнікаў

Газета “Звязда”, нумар 8 (29888), 14 студзеня 2023, артыкул “На адлегласці аднаго фільма”, с.5. Наклад 12 768 экз.

Онлайн платформа Realt.by, раздзел Нерухомасць Беларусі – навіны нерухомасці, 19 снежня 2022, артыкул “Лепш чым «бульба, тэлевізар і рыбалка». Мянчук купіў старую хату і перарабіў яе ў нешта незвычайнае”.

“What is Art?”. Каталог выставы, Галерэя Boomer, Лонданскі мастацкі часопіс “INDENTITY”, 2021. Нумар 3, с. 11

“Пятая Усебеларуская выстава мастацтва. Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч”, Каталог віртуальнай выставы, Centre for Contemporary Art Laznia, 2021, нумар працы 176

“Пятая Усебеларуская выстава мастацтва. Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч”, Каталог віртуальнай выставы, Centre for Contemporary Art Laznia, 2021, нумар працы 176

“Трэцяя Усебеларуская выстава мастацтва. Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч”, Каталог выставы, Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў Рэспублікі Беларусь, 2019, нумар працы 384

“Трэцяя Усебеларуская выстава мастацтва. Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч”, Каталог выставы, Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў Рэспублікі Беларусь, 2019, нумар працы 384

Онлайн платформа KOLODISHI.BY, Калодзішчы Інфа, раздзел Навіны, 27 чэрвеня 2018г., артыкул “У Мінску праходзіць выстава-продаж ад мастачкі-самавучкі з Калодзішчаў”.

«Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы», ілюстраваны даведнік. Д. Сурскі, пад агульнай рэдакцыяй Л.Кісялёвай, Мінск: Беларускі саюз дызайнераў. 2016.-548с., с.309. Наклад 2000 асобнікаў

Калі ў вас засталіся пытанні, напішыце мне
Задаць пытанне
Задаць пытанне close

    Імя

    Тэлефон*

    Ваша пытанне

    Пакінуць заяўку close

      Імя

      Тэлефон*

      Я ЗВЯЖУСЯ З ВАМІ І АДКАЖУ НА ЎСЕ ПЫТАННІ, ЯКІЯ ВАС ЦІКАВЯЦЬ close

        Імя

        Тэлефон*

        Як з вамі звязацца: