Раз у 1-3 месяцы мы робім змену экспазіцыі карцін у нашай стрыт-арт прасторы «Акварыум». У верасне-кастрычніку 2026 даступная выстава карцін мастачкі Лоры Паўлавай апошніх двух гадоў (2025-2026). Чакаем усіх у госці!
“Акварыум” -гэта стрыт-арт прастора ў прыгарадзе Менска ўздоўж дарогі насупраць сасновага лесу, дзе ўвесь час выстаўляюцца карціны мастачкі Лоры Паўлавай. Экспазіцыя змяняецца ў пачатку кожнага месяца.
Выстава даступная для прагляду з вуліцы кругласутачна для ўсіх жадаючых.
Калі вы хочаце патрапіць унутр “Акварыума”, пазнаёміцца і пагутарыць з мастачкай Лорай або стваральнікам прасторы — Артурам Паўлавым, калі ласка звяжыцеся з намі і ўзгадніце ваш візіт.
Мы шчыра рады гасцям і новым знаёмствам! Прыязджайце! Акварыум аб’ядноўвае людзей і дорыць незабыўныя ўражанні!