“Акварыум” не з’яўляецца камерцыйным праектам і існуе толькі на нашы ўласныя сродкі.
Калі вам спадабаўся наш праект, вы можаце падтрымаць нас ахвяраваннем
«Акварыум» – гэта стрыт-арт прастора ў прыгарадзе Менска ўздоўж дарогі насупраць сасновага лесу, дзе ўвесь час выстаўляюцца карціны мастачкі Лоры Паўлавай.
Экспазіцыя змяняецца ў пачатку кожнага месяца.
Выстава даступная для прагляду з вуліцы кругласутачна для ўсіх жадаючых.
Калі вы хочаце патрапіць унутр «Акварыума», пазнаёміцца і пагутарыць з мастачкай Лорай або стваральнікам прасторы – Артурам Паўлавым, калі ласка звяжыцеся з намі і ўзгадніце ваш візіт.
Мы шчыра рады гасцям і новым знаёмствам! Прыязджайце! Акварыум аб’ядноўвае людзей і дорыць незабыўныя ўражанні!