З 4 красавіка па 12 мая 2019 года ў Мінску праходзіць Усебеларуская выстава мастацтва “Я Манэ я Шышкін я Малевіч”. Сярод удзельнікаў выставы прысутнічае мастак з аграгарадка Калодзішчы Лора Паўлава. Мастачка ўдзельнічае ў выставе з абстрактнай карцінай алеем у драўлянай раме. Карціна прадаецца.
Экспазіцыя размешчана ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў па вуліцы Някрасава, 3. Наведаць выставу можна па аўторках з 12.00 да 20.00, па серадах з 13.00 да 21.00, з чацвярга па суботу 12.00-20.00. Кошт квіткоў: 5 рублёў-дарослыя; 3 рублі – студэнты дзённай формы навучання, пенсіянеры; 2 рублі – школьнікі; бясплатна – дзеці да 7 гадоў.
Выстава” Я Манэ я Шышкін я Малевіч ” упершыню прайшла ў 2017 годзе ў Мінску, куратарам выступіла мастацтвазнаўца Вольга Кліп, запазычыўшы ідэю амерыканскага куратара Ўолтара Хопса. Да ўдзелу былі запрошаны ўсе жадаючыя мастакі, якія маглі на працягу 36 гадзін, або трох дзён, прыносіць у галерэю па адной сваёй працы. Адзінай умовай было, каб працы праходзілі ва ўваходныя дзверы галерэі. У выніку 661 мастак прыняў удзел у выставе. Выстава прыцягнула каля 5000 гледачоў і дзясяткі водгукаў у СМІ. Поспех першай Усебеларускай выставы мастацтва ва ўдзельнікаў і гледачоў прывёў да таго, што ў 2018 годзе выстава была праведзена ў другі раз, цяпер на плошчах Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва (Мінск).
Сёлета выстава праходзіць трэці раз. Каб праект набыў па-сапраўднаму Ўсебеларускі маштаб, у сакавіку былі праведзены рэгіянальныя выставы ў Гродне і Гомелі, у якіх прынялі ўдзел 185 і 130 мастакоў адпаведна. На выставу ў Мінск была арганізавана дастаўка твораў з Гродна, Гомеля, Брэста, Віцебска і Магілёва.
Калі вам спадабаецца карціна-галасуйце. Карціна Лоры-нумар 384.