Карціны Рышарда Мая з сямейнай калекцыі Паўлавых у акварыуме да верасня 2026

Кожны месяц мы робім змену экспазіцыі карцін у нашай стрыт-арт прасторы «Акварыум». У чэрвені і ліпені 2026 у акварыуме даступная экспазіцыя карцін вядомага беларускага мастака авангардыста-абстракцыяніста Рышарда Мая з нашай сямейнай калекцыі. Выстава прысвечана да 90-годдзя мастака. Мне пашчасціла стаць вучаніцай Рышарда Антонавіча і вучыцца будучы дарослай у яго дзіцячай народнай студыі ў 2018-2019.

«Акварыум» – гэта стрыт-арт прастора ў прыгарадзе Менска ўздоўж дарогі насупраць сасновага лесу, дзе ўвесь час выстаўляюцца карціны мастачкі Лоры Паўлавай.

Экспазіцыя змяняецца ў пачатку кожнага месяца.

Выстава даступная для прагляду з вуліцы кругласутачна для ўсіх жадаючых.

Калі вы хочаце патрапіць унутр «Акварыума», пазнаёміцца і пагутарыць з мастачкай Лорай або стваральнікам прасторы – Артурам Паўлавым, калі ласка звяжыцеся з намі і ўзгадніце ваш візіт.

Мы шчыра рады гасцям і новым знаёмствам! Прыязджайце! Акварыум аб’ядноўвае людзей і дорыць незабыўныя ўражанні!

Пастаянная выстава «Акварыум»

Калі ў вас засталіся пытанні, напішыце мне
Задаць пытанне
Задаць пытанне close

    Імя

    Тэлефон*

    Ваша пытанне

    Пакінуць заяўку close

      Імя

      Тэлефон*

      Я ЗВЯЖУСЯ З ВАМІ І АДКАЖУ НА ЎСЕ ПЫТАННІ, ЯКІЯ ВАС ЦІКАВЯЦЬ close

        Імя

        Тэлефон*

        Як з вамі звязацца: