«МЫ НЕ ПЛАНАВАЛІ НІЯКАЙ ГАЛЕРЭІ. МЫ ТОЛЬКІ ХАЦЕЛІ ВЫКІНУЦЬ СМЕЦЦЕ І ТРОШКІ ПАДЛАТАЦЬ ХАТУ»
Марыя Котава Фота: Насця Бельская
«Ніколі не позна стаць тым, кім ты хочаш стаць. Лора Паўлава пачала свой шлях маста- ка ў 38 гадоў — ёй спатрэбіўся час, каб паверыць у сябе. Зараз яна кажа, што адчувае сябе сапраўды шчаслівай. Лора — самабытны мастак-абстракцыяніст, вучаніца вядома- га беларускага майстра Рышарда Мая. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Еўропы і нават Японіі. Мы сустрэліся з Лорай у незвычайным месцы — міжнарод- най мастацкай галерэі Lora Pavlova gallery Lepey, якую яны з мужам адкрылі ў старой драўлянай хаце, што ў вёсцы Чаросава на Лепельшчыне.
— Лора, вы ж скончылі Беларускі эка- намічны ўніверсітэт. А як сталі маста- ком?
— Я заўсёды любіла маляваць. У школе
рабіла газеты. Ва ўніверы на сумных лекцыях замалёўвала партрэты аднакурснікаў. Але каб стаць мастаком… Пасля інстытута працавала памочнікам бухгалтара, сакратаром, прадаў- цом гідраўлічных калясак, паўгады прамучы- лася тавараведам. А творчасць пачалася ў дэкрэтным адпачынку. Калі зацяжарыла другім сынам, мы пераехалі ў дом у Калодзішчах.
На Новы год я вырашыла падараваць мужу валёнкі. У продажы знайшла толькі вялікія і страшэнныя. Мы з сынам размалявалі іх акры- лавымі фарбамі. І раптам суседзі і радня сталі замаўляць такія ж. Так паступова пачаўся мой праект з валёнкамі. У 2010 годзе на Еўраба- чанне мне замовілі аж 150 міні-валёнак — на сувеніры. Карацей, мае арт-валёнкі, як кажуць, стрэлілі.
Але тады я нават не ўяўляла, што стану мастаком. Трэба было, можа, пасталець і, мабыць, крыху знахабіцца, каб дазволіць сабе быць тым, хто я ёсць цяпер.
— Але ўсё ж цікава, як адбывалася ваша транс- фармацыя. Бо адна справа творчасць, але зусім іншая — стаць мастаком…
— Перыяд з валёнкамі быў даволі-такі паспяховы: пра мяне пісалі ў часопісах, паказвалі сюжэты на тэлебачан- ні. Я трапіла ў каталог “Тутэйшы дызайн. Асобы і рэчы”, і гэта стала кропкай у праекце.
[ Я ганаруся сваiмi працамi. Але паступова гэта дзейнасць ператварылася y нейкую руцiну. I аднойчы я зразумела, што больш не магу займацца войлакам. Агонь творчасцi застаyся, але з’явiлася пачуццё, што душа мучыцца. Здавалася, што усё добра: сям’я, дзецi, дом, свой невялiчкi цiкавы бiзнес — жывi i радуйся! Але недзе глыбока унутры — пустата…
Я веру, што у кожнага ёсць сваё прызначэнне. I калi ты не знаходзiш яго, сыходзiш у бок, табе становiцца вельмi дрэнна. Трэба шукаць свой шлях. ]
А я заўсёды любіла маляваць. Як толькі паступіла ва ўніверсітэт і пераехала ў Мінск, стала хадзіць па розных выставах і галерэях. На мастакоў глядзела як на багоў. На мяне моцна паўплывала кніжка Джуліі Кэмеран “Шлях мастака”. Унутры з’явілася нейкая ўпэўненасць, што я магу дазволіць сабе стаць мастаком. Спачатку я сабрала групу дзяцей і пачала займацца з імі вольным мастацтвам накшталт студыі Рышарда Мая, куды я ва- дзіла старэйшага сына.
— А як самі сталі вучаніцай Рышарда Мая?
— На той час мы ўжо прыдбалі дом на Лепельскіх азерах і ўлетку ездзілі туды. Там вельмі прыгожая прырода, і я малявала ўсё навокал: лаванду, розач- кі, сланечнікі, піёны.
Вось так два гады і малявала з натуры. А потым зноў наступіў момант, калі я не ведала, куды рухац- ца далей. І пайшла да Рышарда Антонавіча.
[ Прыйшла я y студыю з кветкамi, адчынiла дзверы, слёзы па шчаках цякуць… Было адчуванне, што адбываецца нешта важнае. I адначасова адчай: я хачу быць мастаком, але не ведаю, што рабiць. “Вы мяне, напэyна, не памятаеце, я да вас сына вадзiла. А зараз сама спрабую маляваць…” Ён паглядзеу на мяне i запытау: “Фарбы ёсць? Час ёсць? Iдзi за фарбамi i прыходзь займацца”. ]
Вось так два разы на тыдзень я прыходзіла ў яго студыю. Першы раз, калі атрымаўся нейкі паўаб- страктны букет, Рышард Антонавіч нават здзівіўся: “О, дык ты сур’ёзна працуеш! Я думаў, ты так…”
Праз тыдзень у мяне атрымалася першая абстрак- цыя. І знікла пытанне, што далей маляваць. Я адчула свабоду. Гэты быў вельмі плённы перыяд. Рышард Антонавіч працаваў апошні год. Я вельмі яму ўдзяч- ная, мы і зараз падтрымліваем адносіны. Калі б я не прыйшла да яго ў свае 38 гадоў, так бы і мыкалася сама па сабе, не ведаючы, з чаго пачаць.
За год заняткаў ён даў мне вельмі шмат. Самае галоўнае — падзяліўся сваім жыццёвым досведам. Ён ніколі не казаў, як трэба маляваць. Ён “вучыў не па- вучаючы”, даваў накірунак, далікатную параду. І звы- чайна гэта былі літаральна некалькі слоў. Але я вельмі добра ўсё разумела. Для мяне Рышард Май заўсёды будзе Настаўнікам з вялікай літары, і прыемна, што ён прызнае мяне сваёй вучаніцай. Дзякуючы гэтаму чалавеку я нарэшце стала называць сябе мастаком.
— А як вы лічыце, ці могуць мастакі мяняць грамадскі погляд на культурныя ці сацыяльныя парадыгмы?
— Менавіта зараз я ўпэўнена, што могуць. У мяне самой з’явілася разуменне сваёй адказнасці. Праз свае работы я магу перадаваць пачуцці, выклікаць у людзей розныя эмо- цыі. Раней я зусім не любіла даваць назвы сваім работам, пі- саць анатацыі — каб не заганяць гледача ў рамкі. Бо кожны ў абстракцыі бачыць нешта сваё. А зараз адчуваю адказнасць мастака: я магу трансляваць сэнсы і ідэі, змяняць стаўленне людзей да розных рэчаў. І хачу, каб людзі зразумелі мой пасыл.
— Існуе меркаванне, што сучаснае маста- цтва — дэканструкцыя мінулага, нейкі злом. І адпаведна, сучаснаму мастаку ніякі багаж не патрэбны. Ні Маціс, ні Малевіч, ні Айва- зоўскі, ні Шагал. Бо гэта ўсё нейкае састарэлае. А вы як лічыце, ці важны бэкграўнд?
— Вядома, важна разумець, што ўвогуле ёсць у мастацтве, ведаць яго гісторыю, каб не вынаходзіць ровар. Але самае галоўнае — заставацца адданым сабе. Не гнацца за модай, трэндамі. Шлях да асабістых стылю і мовы ў мастацтве можа быць доўгім. Трэба прыслухоўвацца да сябе, і абавязкова прыйдзе час, калі ты будзеш у трэндзе.
Таму самае важнае — рабіць так, як ты адчуваеш, і не спрабаваць паўтараць. Я ведаю, што іду сваім шляхам. Нікога не пераймаю. Згодна, гледзячы на сусветны жывапіс, нічога асабіста новага ў маіх абстракцыях няма, але гэта мой мосцік кудысьці далей. Паглядзім, што будзе.
— Давайце вернемся на 10 гадоў назад. Ваша жаданне набыць дом у вёсцы — што гэта было?
— Я проста хацела дом на возеры, бо сама вырасла ў вёсцы каля возера. Артур таксама быў не супраць. Да таго ж прый- шоў час, калі захацелася свайго месца для адпачынку. Тым больш у Беларусі вельмі прыгожа. Аднойчы ў інтэрнеце я знайшла дом у Чаросава на Лепельскіх азерах, скінула фотачку Артуру. Ён паехаў паглядзець і на наступны дзень купіў яго. Гэта таксама цікавая гісторыя. Я ведаю, як выглядае і пахне стары дом. Але калі зайшла ў нашу новую хату, не знайша іншых слоў — толькі мацюкi… Дом прыйшлося зносіць. Але навокал было вельмі прыгожа. Паступова мы пабудавалі новы дом, прывялі ўсё ў парадак, пасадзілі лаванду. Апошнія тры гады на нашым лавандавым полі ладзяць фотасесіі. А мінулым летам мы нават правялі фестываль “Лаванда Лепей” — з музыкай, фудтракам і файнымі людзьмі.
— А як увогуле змянілася вёска з таго часу, як вы там пасяліліся?
— Вёска ажыла! Калі мы толькі прыехалі дзевяць гадоў таму, ніхто нават траву вакол свайго плота не касіў. Паступова ўсё змянілася. Вёска наша даволі ціхая, але жывая. За апошнія гады некалькі дамоў купілі людзі з Мінску.
[ Спачатку суседзi дзiвiлiся з нас: “Навошта лаванду садзiць?”, “Навошта вам мастацкая галерэя у вёсцы?” А зараз запрашаюць сваякоу паглядзець на карцiны! Людзi заужды адчуваюць цеплыню i шчырасць. ]
— Не магу не запытаць пра вашыя мары, мэты і новыя праекты…
— У Беларусі, на жаль, няма культуры набываць карціны, і мне хочацца выправіць гэту сітуацыю. Хачу знаёміць людзей з мастацтвам. Даволі часта да абстракцыі ставяцца так, быццам бы гэты накірунак прыдумалі толькі ўчора. Але ён з’явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя. І я хачу расказваць пра гэта людзям — што за мастакі такія, гэтыя абстракцыяністы, і чаму яны так малявалі. Ёсць ідэя зрабіць у вёсцы арт-сцежку да возера. І правесці лэнд-арт-фестываль. Карацей, планаў шмат. Але нам патрэбна падтрымка. Таму мы вельмі рады кожнаму госцю!