ПРЫМАЮ ЎДЗЕЛ У ВЫСТАВЕ “КАХАННЕ” З КАРЦІНАЙ “ПАЦАЛУНАК”
Выстава “Каханне” прымеркавана да Дня ўсіх закаханых, культурнай традыцыі здзяйсняць рамантычныя прызнанні, дарыць падарункі і радаваць сваіх любімых і дарагіх людзей. Ці змянілася рамантыка, любоў і спосабы яе выказвання ў сучаснасці?
Выстава даследуе тэму сучаснага кахання на мове найноўшага мастацтва. Вечная тэма адносін паміж людзьмі раскрытая праз творы беларускіх мастакоў. Ці ўплывае абноўленае ўспрыманне свайго цела, размыццё устояных сацыяльных роляў у пары, трансфармацыя спосабаў зносін на форму любові чалавека да чалавека? Свет мяняецца, ці змяняецца каханне?
Запрашаем вас дакрануцца да кахання праз мастацтва, Атрымаць яркі візуальны вопыт, уступіць у гарачае дыскусію пра тое, што ёсць сапраўднае каханне?
Выстава пройдзе ў Арт-прасторы (вул. Кастрычніцкая 19) з 1-17 лютага. Адкрыццё-1 лютага, 19.00. Уваход-вольны. 18+
Куратар выставы-Надзея Хмыль