Дзве карціны Лоры Паўлавай прайшлі адбор і ўдзельнічалі ў выставе “What is Art” у Лондане.
“У той час, як некаторыя мастакі прытрымліваюцца вельмі традыцыйнага падыходу да мастацтва, іншыя рызыкуюць невядомым, і заўсёды вяліся пастаянныя спрэчкі аб тым, «што такое мастацтва» і што робіць яго каштоўным. У сучасным свеце поспех можна ўбачыць у абодвух падыходах, выдатнымі прыкладамі з’яўляюцца Дэміен Херст і Дэвід Хокни – два самых вядомых і багатых мастака ў свеце, але з такім розным падыходам да сучаснага мастацтва. Мэта гэтай выставы-стварыць дыялог паміж рознымі падыходамі да сучаснага мастацтва і паказаць, што любы шлях можа быць паспяховым.”
Гэтая выстава праходзіла з 12 па 18 лістапада ў галерэі “Boomer”, размешчанай на Таўэрскім мосце, адным з самых знакавых месцаў у свеце і самым наведвальным месцы ва ўсёй Вялікабрытаніі.
“Boomer – гэта Лонданская карцінная галерэя, створаная групай лонданскіх мастакоў і энтузіястаў мастацтва, якія імкнуцца пераадолець разрыў паміж культурай і краінамі, вылучыць лепшыя схаваныя жамчужыны і злучыць мастакоў з новай і больш шырокай аўдыторыяй”.