У галерэі “DK” у Мінску (вул.Герцэна 2а) з 16 снежня 2020 праходзіць Калядная выстава-продаж маладых мастакоў. Я таксама ўдзельнічаю і ўпершыню выстаўляюся ў гэтай галерэі. Удзячная кіраўніцтву галерэі за адбор маёй працы для кірмашу. Прыемна здзіўлена, што маладых мастакоў выбіралі не толькі па фізічным, але і па творчым узросце!