22 снежня 2022 года на адкрыцці сельскай майстэрні мастачкі Лоры Паўлавай «Галерэі Лепей» адбылося адкрыццё яе выставы-рэтраспектывы «Пачатак». Выстава даступная па папярэднім запісе да канца лета 2023г.
Эксплікацыя да выставы:
Прыйдзе час, калі ты вырашыш, што ўсё скончана. І гэта будзе пачатак…
Ніколі не позна стаць тым, кім ты хочаш стаць! Можна пачаць, калі захочаш. Лора Паўлава пачала свой шлях мастака ў 38 гадоў. Ей спатрэбіліся дзесяцігоддзі, каб паверыць у сябе і пачаць дзейнічаць. Яна кажа, што зараз стала значна шчаслівей.
На выставе пададзены знакавыя працы мастачкі за перыяд 2017-2022г.г., які Лора вызначае як «пачатковы».
Канец адного шляху гэта заусёды пачатак другого, але трэба зрабіць першы крок, каб убачыць дарогу, інакш настае
пустата. Вырашыцца бывае няпроста. Артур Паулай, заснавальнік майстэрні “Галерэі Лепей”, зрабіў гэты крок, запоніў пустату і прайшоу шлях ад пачатку да канца. Ён кажа, што стаміўся, але адчувае сябе шчаслівым. Акрамя таго на выставе пададзена фотахроніка рэканструкцыі ў галерэю са старой хаты ў весцы ад пачатку набыцця да сённяшняга дня (чэрвень – снежань 2022г.).
.. Канец. Пачатак… Жыцце падзейнае. Жыцце працягваецца, яно засёды тут і цяпер. Калі прыйдзе час і ты вырашыш, што усё скончана – пачні спачатку, зрабі першы крок і дарога зʼявіцца!