Выстава з маім удзелам “Шагал. La Bible” можна паглядзець у НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) з 10 ліпеня па 28 жніўня.
Працы нашага сусветна вядомага суайчынніка нячаста выстаўляюцца ў Беларусі, і лічаныя музеі маюць у сваёй калекцыі сапраўдныя творы Марка Шагала. У складзе экспазіцыі-64 творы ў тэхніцы літаграфіі, якія ілюструюць падзеі Старога Запавету.
Ілюстрацыі Шагала да Бібліі займаюць адно з найважнейшых месцаў у яго творчасці. Спецыяльна для стварэння дадзенай серыі твораў мастак авалодаў гэтай тэхнікай. Майстар пачаў ствараць іх у 1930-я гады, а скончыў ужо пасля Другой сусветнай вайны. Шырокая серыя, якая ўбачыла свет пасля доўгіх гадоў карпатлівай працы, прадэманстравала сапраўды ўнікальнае бачанне мастаком Бібліі. Творы Шагала ў поўнай меры перадаюць мудрасць і веліч Святога Пісання. Дваццаць чатыры працы з серыі “вокны Іерусаліма”, таксама ўключаныя ў экспазіцыю, з’яўляюцца эскізамі вітражоў для сінагогі пры шпіталі ў Іерусаліме.
Працы суправаджаюцца біблейскімі тэкстамі, якія апісваюць кожны канкрэтны сюжэт-гэта дасць магчымасць атрымаць паглыбленае разуменне аб адлюстраванні біблейскіх сюжэтаў у творчасці Марка Шагала.
Выстава традыцыйна прадстаўляе і работы беларускіх аўтараў, творчасць якіх дапоўніць асноўную экспазіцыю.
Выставачны праект “Шагал. La Bible” працуе:
12.00-20.00, аўторак-нядзеля;
выхадны: панядзелак
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 47 (ст. метро “Плошча Якуба Коласа”)