У канцы снежня 2025 года мы разам з мастачкай Наталляй Зубковай адны з першых прынялі ўдзел у маштабным дабрачынным праекце “Краіны Оз” – роспіс сцен у псіханеўралагічным інтэрнаце (ДУ “Мінскі гарадскі сацыяльны пансіянат ачаг). Мы распісалі адзін са шматлікіх пакояў пансіяната па эскізе Наталлі.
Праект “Краіна Оз” -гэта невялікая група мастакоў з псіханеўралагічнага інтэрната, якія малююць, удзельнічаюць у выставах пад кіраўніцтвам псіхолага-мастачкі Кацярыны Кардончиковой. Іх мастацтва адносяць да кірунку “Арт-Брют”. Мастакі “краіны Оз” удзельнічалі ў розныя гады з выставамі ў Нацыянальным мастацкім музеі, галерэі ДК, Музеі Азгура, галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва і інш.