Шаноўныя сябры!
Запрашаем вас да нас у госці 31 мая (нядзеля) на адкрыццё 4-га штогадовага плэнэра “Піражок свабоды” ў майстэрню мастачкі Лоры Паўлавай – Галерэю Лепей, якая знаходзіцца ў маляўнічай вёсцы на беразе возера ў 170км. ад Мінска.
Таймінг:
12.00-13.30 Сустракаем гасцей. Частуем кавай, чаем, хатнім печывам.
14.00 Урачыстае адкрыццё штогадовага плэнэра-интэрактыўнай інсталяцыі “Піражок свабоды”. Прагляд асабістай выставы Лоры Паўлавай і пастаяннай фотавыставы аб рэканструкцыі галерэі “Са старой хаты ў вёсцы ў Міжнародную Мастацкую Галерэю Лепей”.
14.30 Плэнэр. Малюем каля майстэрні (мальберты, папера, фарбы, выдадзем)
15.30 Шпацыр па вёсцы ўздоўж возера да радніка з наведваннем лавандавага поля на віле “Лаванда Лепей”
16.00 Гатуем на кастры кашу каля галерэі і частуем гасцей.
Уваход – ДАНАТ
31 мая (нядзеля) , з 12.00 да вечара
Вуліца Азёрная,2, вёска Чаросава, Лепельскі р-н, Віцебская вобласць.
Майстэрня-Галерэя Лепей
Рэгістрацыя на мерапрыемства па тэл. +375(29)699-89-15 (Telegram, Viber, WhatsApp)
Instagram @gallerylepey
З павагай,
Лора і Артур