Дзякуй усім нашым гасцям!
18 ліпеня адбыўся наш пяты штогадовы фестываль мастацтва падчас цвіцення лаванды ў вёсцы Чарасава,
які праходзіў адначасова на дзвюх пляцоўках:
на віле “Лаванда Лепей” – лавандавае поле на беразе возера
у “Галерэі Лепей” – майстэрня мастачкі Лоры Паўлавай
Праграма фестывалю:
Плэнэр каля галерэі-госці маглі памаляваць і паўдзельнічаць у нашай інтэрактыўнай інсталяцыі “Піражок свабоды”
Фотасесія ў квітнеючай лаванды, адпачынак у садзе і ля возера, музыка, зносіны
Food Truck зона
Экскурсія па галерэі, прагляд новай выставы карцін мастачкі Лоры Паўлавай
Канцэрт-жывое інструментальнае выкананне
DJ set
Фотаздымкі з фестывалю можна паглядзець у галерэі
а таксама ў інстаграме Галерэі Лепей
https://www.instagram.com/gallerylepey/
і Лаванды Лепей
https://www.instagram.com/lavandalepey/