Праект “Збавенне” пройдзе з 1 па 28 жніўня 2026г. у аграгарадку Жодзішкі, прастора “Vobraz”. Буду ўдзельнічаць у праекце са сваёй новай працай “Збавенне ад пакут”. Арганізатар выставы-куратарскае аб’яднанне SEPTEMAS.
Праект даследуе тэму выратавання праз тры асноўных шляху:
1. Выратаванне фізічнае.
2. Выратаванне рэлігійнае
3. Выратаванне ментальнае
Дадзенае трыадзінства сімвалічна адбілася ў гісторыі прасторы выставы – “Vobraz” у аграгарадку Жодзішкі, Беларусь. Будынак быў езуіцкім калегіумам, затым псіхіятрычнай бальніцай, і сёння трансфармуецца ў жывую Культурную прастору – сучасную мастацкую галерэю.