Шаноўныя сябры! Запрашаем вас да нас у госці 31 мая (субота) на адкрыццё нашага 3-га штогадовага плэнэра “Піражок свабоды” ў майстэрню мастачкі Лоры Паўлавай – “Галерэю Лепей”, якая знаходзіцца ў маляўнічай вёсцы на беразе возера ў 170км. ад Мінска.
Таймінг:
12.30-13.30 чакаем гасцей. Частуем кавай, гарбатай, хатнім печывам.
14.00 Урачыстае адкрыццё трэцяга штогадовага пленэра-інтэрактыўнай інсталяцыі “Піражок свабоды”. Прагляд асабістай выставы Лоры Паўлавай і пастаяннай фотавыставы аб рэканструкцыі галерэі “Са старога дома ў вёсцы ў міжнародную мастацкую галерэю”
14.30 пленэр. Малюем каля майстэрні (мальберты, папера, фарбы выдадзем)
15.30 шпацыр па вёсцы ўздоўж возера да крыніцы з наведваннем лавандового поля на віле “Лаванда Лепей”
16.00 рыхтуем на вогнішчы кашу каля галерэі і частуем гасцей. Вогнішча, фонавая музыка.
Уваход-Данат
31 мая (субота), 12.30 вуліца Азёрная, 2, вёска Чарасава, Лепельскі р-н, Віцебская вобласць. Майстэрня-Галерэя Лепей.
Рэгістрацыя на мерапрыемства па тэл. + 375 (29) 699-89-15 (Telegram, Viber, WhatsApp)